"Перспектыва" прапануе Макею абмеркаваць забарону на рэалізацыю піва


Правесці сустрэчу з індывідуальнымі прадпрымальнікамі і абмеркаваць забарону на рэалізацыю піва ў дробнарознічным гандлі прапануе кіраўніку Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Уладзіміру Макею рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Перспектыва".

Старшыня савета "Перспектывы" Анатоль Шумчанка нагадвае, што ў Брэсцкай, Гомельскай і Мінскай абласцях рашэннем аблвыканкамаў забаронены продаж піва ў кіёсках і гандлёвых павільёнах. 21 верасня ў Мінску адбыўся "Усебеларускі саміт прадпрымальнікаў "За права прадпрымаць!" Па выніках мерапрыемства была прынята рэзалюцыя, тэкст якой накіраваны ў Адміністрацыю прэзідэнта, Савет міністраў, аблвыканкамы і Мінгарвыканкам. "Аднак адказу на нашы прапановы мы да гэтага часу не атрымалі", — адзначыў Шумчанка.

Паводле яго слоў, пытанне аб праблемах прадпрымальнікаў планавалі ўзняць члены Грамадска-кансультатыўнага савета пры Адміністрацыі прэзідэнта, пасяджэнне якога было намечана на 13 лістапада. "У сувязі з тым, што сённяшняе пасяджэнне не адбылося, а праца савета прыпынена на няпэўны тэрмін, мы вырашылі самі накіраваць наш зварот да Макея", — сказаў Шумчанка.

Ён падкрэсліў, што з-за забароны на рэалізацыю піва ў кіёсках і гандлёвых павільёнах прадпрымальнікі нясуць страты, а ўрад Беларусі "бяздзейнічае, забыўся пра гэтую праблему і спрабуе ўсё спусціць на тармазах", паведамляе БелаПАН.


 
 

Даслаць каментар









captcha image

Пакуль няма каментароў.

AПОШНІЯ НАВІНЫ

17:49Капітан Карповіч прывітаў Лукашэнку і Аліева па-беларуску (Відэа)

17:33У Баранавічах ад пнеўманіі памерла 36-гадовая жанчына

17:29Сябра рады руху "За свабоду" выклікаюць у падатковую службу

16:34Лукашэнка "разабраўся" з "Інтэгралам", на чарзе — завод газетнай паперы

15:58Эксперты скептычна ацэньваюць планы Мінсельгасхарча выйсці на рынак ЕС

15:17"Футбольная грамадскасць Гомеля" хацела падкупіць БАТЭ і мінскае "Дынама"

13:44Кіраўніцай ЕС можа стаць экс-прэзідэнтка Латвіі Вайрэ Віке-Фрэйберге

13:39Для стварэння марскога гандлёвага флоту Беларусі спатрэбяцца 50 млн долараў

12:53Трэці камітэт Генасамблеі ААН падтрымаў беларускую рэзалюцыю

12:35Касмічны зонд ЕС пакідае Зямлю і ляціць да межаў Сонечнай сістэмы

12:22Ксёндз Булька з вёскі Мосар трапіў у рэанімацыю

12:06Савет ЕС абмяркуе аднаўленне дзеяння пагаднення аб партнёрстве з Беларуссю

11:48Грузія спадзяецца сёлета пачаць экспарт віна ў Беларусь

11:33На маладафронтаўца завялі крымінальную справу за аблітага фарбай Леніна

10:50Дом-музей Касцюшкі каля Косава выкарыстоўваюць для рэгістрацыі шлюбаў

10:31Замест БАТЭ на Кубку чэмпіёнаў Садружнасці выступіць магілёўскае "Дняпро"

09:59Легкавік пратараніў пункт збірання дарожных мытаў пад Крупкамі

09:44У Пінскім раёне ліквідуюць большасць фермерскіх гаспадарак

09:31Каманда БДУ паўдзельнічае ў фінале чэмпіянату свету па праграмаванні

 
ЖЫВЫ ЭФІР:

Слухайце жывы эфір на плэеры, які вам пасуе


Даведка >>