Лукашэнка: Беларусь і Італія будуць супрацоўнічаць дзяржавамі і кампаніямі


Аляксандр Лукашэнка спадзяецца, што Беларусь і Італія актывізуюць супрацоўніцтва не толькі паміж дзяржавамі, але і паміж кампаніямі. Пра гэта ён заявіў 30 лістапада на сустрэчы са старшынём Савета міністраў Італіі Сільвіё Берлусконі.

Як паведамляе БЕЛТА, італьянскі бок прапаноўвае падзяліцца з Беларуссю ноў-хаў па будаўніцтве "хуткіх" дамоў. "Я ведаю, цяпер у вашай краіне актыўна ўзводзіцца новае жыллё, — адзначыў Сільвіё Берлусконі. — І мы можам быць карысныя для вас наяўнымі ў нас ноў-хаў, якія дазваляюць у кароткія тэрміны будаваць жытло з даволі высокім узроўнем якасці".

Як прыклад працы такіх тэхналогій Сільвіё Берлусконі распавёў, што ў Італіі штотыдзень даецца па 300 дамоў людзям, якія страцілі жытло з прычыны землятрусу ў вобласці Абруцца. "Гэта выдатныя дамы з высокай якасцю. А будуецца такі дом толькі некалькі месяцаў", — адзначыў прэм'ер-міністр Італіі.

"Адной з найважных тэм, якія мы можам закрануць у нашай сённяшняй гутарцы, стане арганізацыя місіі італьянскіх прадпрымальнікаў у Беларусі, — сказаў Сільвіё Берлусконі. — Лічу, я змагу яе ўзначаліць".

Кажучы аб перспектывах візіту італьянскай місіі прадпрымальнікаў у Беларусь, кіраўнік італьянскага ўраду падкрэсліў, што ўжо сёння можна абмеркаваць пэўныя пытанні. Берлусконі нагадаў, што некалі ён узначальваў канфедэрацыю італьянскіх прамыслоўцаў "Конфіндустрыя", таму ён сам хоча вызначыць пэўных прадпрымальнікаў, гатовых працаваць з Беларуссю па вызначаных напрамках.

Берлусконі нагадаў, што ён прыехаў, каб падпісаць вельмі важны для двух краін дакумент пра эканамічнае супрацоўніцтва. Акрамя таго, ён адзначыў значнасць іншага подпісанага дакумента — Мемарандума аб паразуменні паміж урадам Беларусі і канцэрнам "Фінмеканіка С.П.А." аб супрацоўніцтве ў сферы транспарту, энергетыкі, космасу, бяспекі і сістэм бяспекі.


 
 

Даслаць каментар









captcha image

Пакуль няма каментароў.

AПОШНІЯ НАВІНЫ

17:32Памёр Міларад Павіч

17:04Лябедзька: АГП яшчэ не вырашыла, хто будзе ўдзельнічаць у праймерыз

16:51Правабаронцы хочуць зладзіць у Баранавічах 10 снежня пікет

16:49Нацбанк паскорыў дэвальвацыю беларускага рубля

16:34Італьянскія СМІ: Берлусконі і Лукашэнка падпішуць тры пагадненні

16:24Тэст лічбавага тэлебачання пачнецца ў Мінску ў сярэдзіне снежня

15:46У праймерыз АДС выступяць Лябедзька, Калякін, Грыб, Баршчэўскі

15:44Сільвіё Берлусконі прыбыў з візітам у Беларусь

15:25Ярмошына: Пракуратура можа праверыць дакументы з архіва ЦВК і праз 100 гадоў

15:25На Ганцаўшчыне масава асуджаюць алкаголікаў на ЛПП

15:22МУС хоча змагацца з карупцыянерамі ва ўладзе згодна з Канвенцыяй ААН

14:39Палата прадстаўнікоў змяніла выбарчае заканадаўства

14:25Амбасада Беларусі: Пацярпелы ў цягніку беларус — у лякарні Санкт-Пецярбурга

14:15Журналісты Еўрарадыё атрымалі акрэдытацыю ў Беларусі

14:08Для каманды Лукашэнкі шукаюць хакеістаў па ўсёй Брэстчыне?

13:51Ганцаўцы браканьераць і плацяць вялізныя штрафы

13:44БАЖ не здаволены адказам Генпракуратуры на свой зварот

13:28На помніку 1000-годдзю Брэста аднавілі шыльды (фота)

12:58Лекар-інфекцыяніст: Невядома, ці ёсць у Беларусі атыповая пнеўманія

 
ЖЫВЫ ЭФІР:

Слухайце жывы эфір на плэеры, які вам пасуе


Даведка >>