ЕЎРАПЕЙСКАЕ РАДЫЁ ДЛЯ
БЕЛАРУСІ
old.euroradio.fm
Стужкі навінаў
Штодзённыя падкастынг
Стужкі навінаў
Што такое RSS?
RSS (Really Simple Syndication – cапраўды простая сіндыкацыя) – інтэрнэт-тэхналогія, якая дазваляе дастаўляць карыстальніку матэрыялы сайта ў спецыяльным фармаце, на мове XML (Extensible Markup Language).
Гэтая тэхналогія дазваляе атрымліваць апошнія загалоўкі з сайту не заходзячы на яго, у адной навіннай стужцы, як толькі яны там з’яўляюцца.
Каб карыстацца RSS, звычайна трэба інсталяваць на свой кампутар або адну з праграм-“чытальнікаў” (web grabber | rss feed reader | rss aggregator), aбо найноўшую версію Інтэрнэт-браўзераў Mozilla Firefox і Opera, дзе функцыя падпіскі на RSS уключаная аўтаматычна.
Вось спіс некаторых з праграмаў-чытальнікаў:
Feedreader(www.feedreader.com)
Gregarius (devlog.gregarius.net)
--------------------
Што такое падкастынг?
Тэрмін "падкастынг" стварыўся дзякуючы скрыжаванню словаў iPod
(папулярны плэер ад Apple) і "broadcasting" (вяшчанне).
Падкастынг дазваляе карыстальніку аўтаматычна атрымліваць аўдыё-эпізоды праграмы, як толькі яны робяцца даступнымі. Каб атрымліваць аўдыё шляхам падкастынгу, трэба “падпісацца” на пэўны падкаст – такім жа чынам, як вы падпісваліся б на навінную расылку або тэкставую стужку RSS.
Кааб падпісацца на падкаст, трэба мець доступ да Інтэрнэту і ўсталяваць адну з найбольш папулярных бясплатных праграмаў для падпіскі, напрыклад:
* iTunes
* Juice
* Doppler
Як слухаць жывы эфір
WINDOWS |
MACINTOSH |
LINUX |