Cпікер польскага Сэйму паабяцаў падтрымку незалежным СМІ Беларусі


Cпікер польскага Сэйму Браніслаў Камароўскі паабяцаў, што будзе імкнуцца аказваць падтрымку незалежным СМІ Беларусі, асабліва тэлеканалу "Белсат". Пра гэта ён заявіў журналістам у Варшаве пасля сустрэчы з кіраўніцай не прызнанага ўладамі Саюзу палякаў у Беларусі Анжалікай Борыс, што адбылася 26 лютага.

Як паведамляе БелаПАН, Камароўскі распавёў, што Сэйм можа зрабіць для польскай нацыянальнай меншасці. Так, парламент можа "выказаць сваю салідарнасць і хутка рэагаваць на рэпрэсіі з боку беларускіх уладаў, прыняць рэзалюцыю, якая пералічыць санкцыі ў дачыненні да афіцыйнага Мінску". Як растлумачыў спікер Сэйму, санкцыі "не абавязкова прывядуць да спынення супрацоўніцтва з Беларуссю, але, напрыклад, могуць блакаваць атрыманне Мінскам крэдытаў".

Таксама ён паабяцаў фінансавую падтрымку, найперш арыентаваную на незалежныя СМІ. "Сэйм можа тут дапамагчы, таму што фінансавыя рашэнні цесна звязаныя з бюджэтам, які ён прымае. У гэтым кірунку мы будзем дзейнічаць сумесна і ў супрацоўніцтве з мусімі палітычнымі сіламі", — заявіў Камароўскі.

У сваю чаргу, Борыс пракаментавала заявы Аляксандра Лукашэнкі на сустрэчы з кіраўніко МЗС Польшчы Радаславам Сікорскім 25 лютага ў Кіеве. Па яе словах, гэта "першы крок на шляху да паляпшэння адносін паміж уладамі і Саюзам палякаў".Нагадаем, што кіраўнік Беларусі абяцаў стварыць групу экспертаў, каб вырашыць канфлікт вакол Саюзу палякаў.


 
 

Даслаць каментар









captcha image

Пакуль няма каментароў.

AПОШНІЯ НАВІНЫ

17:39Забароненая зона для пікетаў на Брэстчыне залежыць ад важнасці горада?(фота)

16:52Праезд у грамадскім транспарце падаражэе з 1 сакавіка

16:40Двое з траіх ганцавіцкіх "ухілістаў" – у Злучаных Штатах

16:32Абрынуўся дах школы, які нядаўна адрамантавалі за 1,5 мільярда рублёў

16:08На беларуска-літоўскай мяжы паўстала вялікая чарга з аўтамабіляў

15:46Мінскі гадзіннікавы завод цалкам прадалі швейцарскай фірме Franck Muller

15:26Галоўны мафіёзі Італіі абараніў дыплом па філасофіі Гандзі

15:21ААН выкрыла фальшаванні ў камісіі па справах глабальнага пацяплення

15:05Суд над Аўтуховічам і Асіпенкам пачнецца 10 сакавіка

14:50На шляху да Кубка Дэвіса беларусам супрацьстаяць італьянцы

14:21На Магілёўшчыне веснавая падводка затопіць 3000 дамоў

14:14Царкве "Новае жыццё" прысудзілі амаль 100 тысяч долараў штрафу

13:35Кэтрын Эштан “прадуктыўна” паразмаўляла з Мартынавым у Кіеве

11:39Гомельскіх міліцыянтаў-навабранцаў правераць на дэтэктары хлусні

11:25Жыхар Баранавічаў вырашыў перад паводкай зарабіць на гумовых ботах

11:07Грамадскія слуханні па беларускай АЭС пройдуць у Літве ў пачатку сакавіка

10:41Ветэраны абурыліся назвай сайту "Беларускі партызан"

10:01У інтэрнаце медуніверсітэта павесіўся аўстрыйскі студэнт

09:38Беларусь папросіць у Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС 32,6 млн еўра

 
ЖЫВЫ ЭФІР:

Слухайце жывы эфір на плэеры, які вам пасуе


Даведка >>