Image 39180

Сотыя ўгодкі Ларысы Геніюш сабралі інтэлігенцыю з усёй Беларусі

Штогод у Зэльву з’язджаюцца прыхільнікі творчасці славутай паэткі. Мемарыяльныя ўрачыстасці 7 жніўня былі асабліва шматлюднымі (фотарэпартаж).


Image 39181


“Адзінай мэты не зракуся, і сэрца мне не задрыжыць — як жыць дык жыць для Беларусі, а без яе зусім не жыць!” Вядомыя радкі паэткі выгравіраваны на медалі, які Міхась Скобла дорыць Міхасю Чарняўскаму. Памятны значак атрымалі ўнук Ларысы Геніюш Міхась, паэты Данута Бічэль і Ўладзімір Някляеў, настаяцель храма Святой Троіцы пратаіерэй Георгій Субаткоўскі.

Image 39182


Міхась Геніюш (другі справа на пярэднім плане) жыве ў Беластоку. Да беларускай грамады ён звярнуўся са словамі падзякі за усё тое, што робіцца ў Беларусі дзеля памяці аб сваёй бабулі.

Image 39183

Image 39184


Уладзімір Някляеў дапамог у выданні 2-томнага зборніка твораў Ларысы Геніюш. Ён уласнаручна прыбіў выяву мемарыяльнай шыльды да былога дома паэткі. Памятная таблічка, усталяваная з нагоды 100-годдзя паэткі, знаходзіцца ў мясцовым РАУСе. Ад 5 жніўня зэльвенскі міліцыянты правяраюць абставіны яе ўсталявання.

Image 39185


У мясцовым Доме культуры меркавалася правесці прэзентацыю біяграфічнага альманаха і поўнага збору твораў паэткі. У самы апошні момант Міхасю Скобле патэлефанавалі адтуль і паведамілі, што літаратурная вечарына  перанесена ў бібліятэку і пачнецца на дзве гадзіны раней запланаванага.

Image 39186


Тады людзі вырашылі, што правядуць прэзентацыю проста на прыступках Дома культуры.

Image 39187


Ад самага ранку ў Зэльве было шмат міліцыянтаў і людзей у цывільным. Яны сачылі за людзьмі каля царквы, назіралі за ходам прэзентацыі-мітынга каля Дома культуры, дзяжурылі на могілках. Каля магілы сужэнства Геніюш міліцыянт патрабаваў згарнуць бел-чырвона-белыя сцягі.

Image 39188


Уладзімір Арлоў узгадаў, як падчас пахавання Ларысы Геніюш не хапіла мужчынскіх рук, каб несці труну.

"Тады вельмі ўзрадаваліся гэтыя прусакі ў цывільным, — паказаў пісьменнік на людзей з камерамі, што назіралі недалёка. — Яны хацелі перашкодзіць прайсці нам з крыжам і вянкамі па вуліцы. Але тут як быццам Бог паслаў пару звычайных зэльвенцаў. Яны дапамаглі нам аднесці труну на могілкі".


Фота — Еўрарадыё


 
 

Даслаць каментар









captcha image

Пакуль няма каментароў.

AПОШНІЯ НАВІНЫ

 
ЖЫВЫ ЭФІР:

Слухайце жывы эфір на плэеры, які вам пасуе


Даведка >>