Image 39427

У Гомелі адзін з дамоў дагэтуль знаходзіцца на вуліцы імя Сталіна (фота)

Еўрарадыё прайшлося па цэнтральных гомельскіх вуліцах, правяраючы, наколькі жывучая спадчына савецкіх часоў.

На чыгуначным вакзале ў Гомелі герб колішняй БССР змешчаны аж з дзвюх бакоў старога будынку. У дадатак, у самім вакзале знаходзіцца помнік Леніну ва ўвесь рост.

Image 39428

Image 39430

Image 39429

Image 39431


Непадалёку ад вакзала Еўрарадыё знайшло дом, які дагэтуль знаходзіцца на вуліцы імя Сталіна, хаця сама вуліца даўно ўжо змяніла назву.

Image 39432


Праходзячы далей у цэнтр, натрапляеш на будынак, на якім з трох бакоў змешчаны  барэльеф з сярпом і молатам, "на памяць" ад палонных немцаў-будаўнікоў.

Image 39433


Помнік Леніну знайшоўся нават на тэрыторыі дзіцячага садка. Цікава, што распавядаюць дзеткам пра правадыра бальшавіцкай рэвалюцыі ў Расіі?

Image 39434


Студэнты аднаго з гомельскіх універсітэтаў рэгулярна сустракаюць "правадыра" ў калідоры ўстановы.

Image 39435


Нямала савецкай сімволікі можна пабачыць на фасадах гомельскіх навучальных устаноў і прадпрыемстваў.

Image 39441

Image 39442

Image 39443

Image 39444


На будынку, дзе месцяцца Гомельскі абласны і гарадскі камітэт камуністычнай партыі Беларусі, і сёння ззяе савецкі герб.
 
Image 39439

Image 39440


Ідучы па вуліцы Савецкай на плошчу Леніна, можна пабачыць галоўны тэатр горада — Гомельскі драматычны тэатр. На яго таксама глядзіць і Ўладзімір Ленін, за плячыма ў якога, дарэчы, сабор Святых Пятра і Паўла. 

Image 39436

Image 39437

Image 39438




 
 

Даслаць каментар









captcha image

Пакуль няма каментароў.

AПОШНІЯ НАВІНЫ

 
ЖЫВЫ ЭФІР:

Слухайце жывы эфір на плэеры, які вам пасуе


Даведка >>