Image 40676

У Гомелі на свята горада прайшоў забег на абцасах (фота)

868-ы Дзень народзінаў адзначыў у суботу Гомель. Падчас святкавання былі адкрыты помнік гарадам-пабрацімам Гомеля з Вялікабрытаніі, Францыі, Украіны, Польшчы, Расіі, бульвар Перамогі, які склаў трэцюю частку аднайменнай вуліцы, а таксама дзіцячая паліклініка і першы ў абласным цэнтры гіпермаркет. 

Image 40670


З культурна-забаўляльных мерапрыемстваў варта адзначыць стылізацыю адной з вуліц горада пад часы ХІХ-га стагоддзя з яе ўзноўленай атмасферай: дзяўчынкамі-гімназісткамі, дамамі з парасонікамі, кветачніцамі, каробачнікамі, якія прадавалі ледзяшы на палачках, сапраўдным гарадавым.

Image 40672

Image 40673


Немалую цікавасць выклікаў забег на абцасах, які праводзіўся ўжо ў трэці раз. Яго пераможца атрымала ружовы нэтбук.

Image 40669

Image 40668


У адзначэнні свята прынялі ўдзел старшыня аблвыканкама Аляксандр Якабсон і старшыня гарвыканкама Віктар Піліпец.

Image 40671

Скончыцца свята канцэртам музыкаў беларускай і расійскай эстрады і, па традыцыі, святочным салютам.


 
 

Даслаць каментар









captcha image

Пакуль няма каментароў.

AПОШНІЯ НАВІНЫ

 
ЖЫВЫ ЭФІР:

Слухайце жывы эфір на плэеры, які вам пасуе


Даведка >>