Image 41097

Пад Бабруйскам выбіралі лепшых байцоў Беларусі (фотарэпартаж)

"Ліга змяшаных адзінаборстваў М1 Belarus" стартавала ў новым сезоне пад назвай  "Беларусь выбірае!". 

У рамках першага тура, які прайшоў у клубе-гатэлі "Вішнёвы сад" пад Бабруйскам, праведзена 10 паядынкаў сярод беларускіх байцоў за званне чэмпіёна лігі Міксфайт "М-1 selection Belarus 2010".

Баі "змяшанага стылю" ва ўсім свеце завуцца М.М.А. mixed martial arts. Мір спартовых адзінаборстваў літаральна перавярнула з'яўленне ў 1990-х "змяшанага стылю ММА", а шматлікія аматары і прыхільнікі літаральна перагледзелі свой погляд на традыцыйныя віды барацьбы.

Змяшаныя віды баявых мастацтваў з'яўляюцца спалучэннем мноства тэхнік, баявых школ і кірункаў. ММА — поўнакантактны бой, у якім ужываецца як змяшаная тэхніка, так і дужанне — у стойцы і партэры, болевыя прыёмы, кідкі.

Тэрмін ММА уведзены прэзідэнтам Battlecade Рыком Блюмам у 1995 годзе. На сённяшні дзень міксфайт праводзяцца ў больш чым 50-ці краінах па ўсім свеце, а ў Японіі, Галандыі, Расіі, ЗША, Бразіліі і інш. становяцца больш папулярным за хакей і футбол.

"Асноўнай мэтай правядзення баёў з'яўляецца выяўленне "лепшых з лепшых" у пяці вагавых катэгорыях для ўдзелу ў Лізе М-1 Усходняй  Еўропы. Ужо ў канцы года ў кожнай з пяці вагавых катэгорый будзе выяўлены наймацнейшы", — паведаміла прэс-сакратар лігі Анжаліка Урман.

Падобнага роду "селекцыі" прынята праводзіць у Лігах М1 большасці краін, але для Беларусі гэты сезон дэбютны.

Усе двубоі праводзяцца па схеме 2 раўнда па пяць хвілін. У выпадку нічыёй суддзі дадаюць яшчэ адну "пяціхвілінку" — трэці раўнд.

Наступны этап сезону таксама адбудзецца пад Бабруйскам ў "Вішнёвым садзе" 2 кастрычніка.

Пераможцы першага этапу "М-1 selection Belarus 2010":

Вагавая катэгорыя да 70 кг:

1. Сяргей Сінкевіч (Віцебск) — датэрмінова
2. Алег Сырыч (Гладыятар) — датэрмінова
3. Артур Янчанка (Патрыёт) — перамога па ачках
4. Аляксандр Гладкі (Бусідо) — датэрмінова
5. Віктар Талашоў (Карат) — датэрмінова

Вагавая катэгорыя да 84 кг:

6. Дзяніс Гуніч (3214) — датэрмінова
7. Раман Мірашэнка (Таймур) — датэрмінова

Вагавая катэгорыя да 94 кг:

8. Зміцер Войтаў (Акадэмія ММА) — датэрмінова

Image 41106
Image 41105

Image 41098

Image 41099

Image 41100

Image 41102

Image 41103

Image 41101

Image 41104


Фота Алеся Сушчэўскага


 
 

Даслаць каментар









captcha image

Пакуль няма каментароў.

AПОШНІЯ НАВІНЫ

 
ЖЫВЫ ЭФІР:

Слухайце жывы эфір на плэеры, які вам пасуе


Даведка >>