Польскія беларусы збіраюць сродкі на ўласны культурны цэнтр

За 40 кіламетраў ад мяжы “Звяз беларускай моладзі” стварае Цэнтр адукацыі і прамоцыі беларускай культуры. Пра гэта Еўрарадыё расказаў старшыня моладзевага аб’яднання Міхась Сцепанюк. Колькі год таму вандруючы па Бельскім павеце, маладыя беларусы знайшлі закінутую школу ў вёсцы Шчыты-Дзенцялова. Маладзёнам спадабалася маляўнічае месца, і, паколькі свайго цэнтра ў беларускай меншасці няма, яны вырашылі стварыць тут своеасаблівы культурны асяродак.

Большую частку неабходных сродкаў для пакупкі школы і яе рамонта ўдалося атрымаць ад Міністэрства ўнутраных спраў Польшчы. Менавіта яно на конкурснай аснове займаецца фінансаваннем дзейнасці арганізацый нацыянальных меншасцяў. Па словах Міхася Сцепанюка, Цэнтр патрабуе пастаяннага развіцця, таму “Звяз беларускай моладзі” пачаў грамадскую акцыю збору грошай. Рэквізіты банкаўскага рахунка змешчаны на сайце Цэнтра адукацыі і прамоцыі беларускай культуры.

“Планы ў нас вельмі амбітныя. У наступным годзе мы ўжо хочам пачаць дзейнасць на першым паверсе, а другі рамантаваць. Каб там можна было рэалізоўваць і міжнародныя праекты. Мы не хочам абмяжоўвацца дзейнасцю для беларускай меншасці ў Польшчы. Хочам выйсці і да палякаў, і да беларусаў з Беларусі, бо шмат цікавых рэчаў можна рабіць супольна”, — кажа Міхась Сцепанюк.



Фота з сайта szczyty.sonca.org

Будучы Цэнтр адукацыі і прамоцыі беларускай культуры ў Шчытах. Цагляны будынак пабудаваны паўстагоддзя таму.


 
 

Даслаць каментар









captcha image

Пакуль няма каментароў.

AПОШНІЯ НАВІНЫ

 
ЖЫВЫ ЭФІР:

Слухайце жывы эфір на плэеры, які вам пасуе


Даведка >>