Image 43431

Жыхары Свіслачы: “У доме Каліноўскіх павінен быць музей”

30 кастрычніка ў Свіслачы на Гродзеншчыне прайшлі мемарыяльныя ўрачыстаці ў гонар герояў паўстання 1863 года. Акцыю ўвесь час здымалі людзі ў цывільным, але ў ход традыцыйных мерапрыемстваў не ўмешваліся. 

Некалькі дзесяткаў чалавек з Гродна, Мінска і Слоніма ўсклалі кветкі каля помніка Кастусю Каліноўскаму, на магіле ягонага брата Віктара і памятнага крыжа ў вёсцы Якушоўка. Сёлета ў рамках урачыстасцяў упершыню зладзілі “Лясную выставу кавалёў”. Проста на паляне ў лесе, дзе праходзіць нефармальная імпрэза, майстры Юрась Мацко, Алесь Панцяцей і Валер Жамойцін паказалі свае працы.

Пра тое, як павінна ўшаноўвацца памяць герояў славутага паўстання, Еўрарадыё расказаў жыхар Свіслачы, шматгадовы ўдзельнік мемарыяльных акцый Юрась Глебік:

“У ідэале тут павінен быў стаяць музей, карцінная галерэя, як гэта было запланавана. Пракладзена асфальтавая дарога, адноўлена ткацкая майстэрня Каліноўскіх. Многа людзей з навакольных вёсак, што прыйшлі ўшанаваць свайго земляка. І вялікі бардаўскі канцэрт у цэнтры Свіслачы на пляцы”.


Па словах Юрася Глебка праект рэстаўрацыі дома Каліноўскіх распрацаваны яшчэ ў савецкія часы і знаходзіцца ў краязнаўчым музеі.

Image 43432

Калі аўтобус з гродзенцамі прыехаў у Свіслач, праз імгненне з’явіўся міліцыянт. Ён ветліва прадставіўся і папрасіў, каб акцыя, як і ў папярэднія гады, прайшла на высокім арганізацыйным узроўні: “без аніякіх інцыдэнтаў і скаргаў з боку мясцовых жыхароў”.

Image 43433

Магіла Віктара Каліноўскага на свіслацкіх могілках.

Image 43434


Image 43435

Помнік нацыянальнаму герою Беларусі ў цэнтры Свіслачы.

Image 43437

З Мінска ў Свіслач прыехаў паэт Славамір Адамовіч (у цэнтры з відэакамерай).

Image 43438

Ад родавай сядзібы Каліноўскіх у Якушоўцы засталіся толькі падмуркі. Год таму месца пазначылі спецыяльным знакам.

Image 43439

Крыж героям паўстання 1863 года.

Image 43440

Рыгор Кастусёў размаўляе са скульптарам Валерам Жамойціным. У грубай жалезнай кампазіцыі кандыдата на пасаду прэзідэнта вельмі зацікавіў вытанчаны матылёк.

Image 43441

Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч (справа) таксама не абмінуў лясной выставы скульптараў.


 
 

Даслаць каментар









captcha image

Пакуль няма каментароў.

AПОШНІЯ НАВІНЫ

 
ЖЫВЫ ЭФІР:

Слухайце жывы эфір на плэеры, які вам пасуе


Даведка >>