На падляшскім кінафестывалі перамог фільм пра беларускую памежную вёску
Еўрарадыё
Адзначым, што Павал Міцкевіч родам з Гродна. Ужо 7 год жыве ў Беластоку і актыўна займаецца культурніцкай дзейнасцю. Гэтая акалічнасць і дала права Паўлу ўдзельнічаць у фестывалі для падляшскіх кінематаграфістаў. На цырымоніі ўзнагароджання ён атрымаў дыплом і прыз - 2000 злотых.
Кінафестываль “Filmowe Podlasie Atakuje!” праходзіць з 2003 году. Ініцыятары, Беластоцкі цэнтр культуры, пазіцыянуе яго як прэзентацыю творчасці Падляшша, унікальнага рэгіёну, дзе перакрыжоўваюцца шмат розных культур.
Даслаць каментар