У Гродне адзначаць альтэрнатыўныя Дні горада
Еўрарадыё
Дні Святога Губерта ў трэці раз арганізуе гродзенскі “Рух за свабоду". Такім чынам грамадскія актывісты прадстаўляюць погляд на гісторыю горада "без ідэалогіі".
6 лістапада пройдзе традыцыйная навуковая канферэнцыя. У ёй будуць працаваць дзве секцыі: “Гародня эпохі ВКЛ: дзяржава, суд, грамадства” і "Горад і яго жыхары ў ХІХ – ХХ стагоддзях". У мерапрыемстве прымуць удзел гісторыкі з Гродна, Мінска і Польшчы.
Сцяпан Стурэйка,
Алесь Смалянчук і
Алесь Краўцэвіч прадставяць гродзенцам свае апошнія кніжкі.
Як вядома, афіцыйна Дзень горада адзначаецца 16 ліпеня, у гадавіну вызвалення Гродна ад фашысцкіх захопнікаў. Таксама, як і ў Мінску, маштабныя святочныя мерапрыемствы праходзяць у другія выходныя верасня.
Сябры гродзенскага “Руху за свабоду” лічаць, што найбольш правільна адзначаць свята горада ў дзень святога апекуна Гродна – Святога Губерта. Паводле каталіцкага календара, гэта 3 лістапада. Ужо тры гады ў бліжэйшыя да гэтай даты выходныя актывісты ладзяць разнастайныя культурніцкія акцыі, прысвечаныя гісторыі і сучаснасці Гродна.
Даслаць каментар