Гомельская мытня будзе кантраляваць мяжу з дапамогай рэнтгену

Гомельская мытня пачала правяраць тавары і транспартныя сродкі комплексам Eagle M4507. Гэта перасоўная сканавальная сістэма, якая выкарыстоўвае рэнтгенаўскае выпраменьванне і дае магчымасць атрымаць высакаякасны малюнак тавараў, якія перавозяцца праз мяжу.

Тэхніка прадастаўленая Еўрапейскім Саюзам у рамках праграм міжнароднай тэхнічнай дапамогі мытным органам Беларусі.

Як паведамляе "Гомельская праўда", гэты комплекс не аказвае ўздзеяння на транспартныя сродкі, прадукты харчавання. А таксама ён абсталяваны надзейнай сістэмай бяспекі, якая забяспечвае абарону персаналу ад іянізуючага выпраменьвання.


 
 

Даслаць каментар









captcha image

Пакуль няма каментароў.

AПОШНІЯ НАВІНЫ

 
ЖЫВЫ ЭФІР:

Слухайце жывы эфір на плэеры, які вам пасуе


Даведка >>