У гомельскай бібліятэцы праходзіць выстава “Мы з БССР”
Еўрарадыё
Выстава "Мы з БССР", прысвечаная дню адзначэння чарговых угодкаў Кастрычніцкай рэвалюцыі, адкрылася ў Гомельскай цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя Герцэна. Рэчы, прадстаўленыя на выставе, знаёмяць наведнікаў пераважна з часамі станаўлення савецкай улады, але сустракаюцца рэчы значна пазнейшай эпохі.
Сярод іншага, гамяльчане могуць паглядзець на вядомую беларускую газету Вялікай айчыннай вайны “Раздавим фашыстскую гадину!” і царкоўны часопіс “Журнал московской патриархии”, які пачаў выдавацца на тэрыторыі СССР з 1943 года. Тут можна ўбачыць гадзіннікі вядомага майстра Паўля Бурэ, вырабленыя ў 1920-х гадах, першы нумар газеты “Праўда”, пастанову ЦВК СССР перыяду калектывізацыі, вядомую ва ўжытку як дакумент “аб каласках”, а таксама некаторыя рарытэтныя кнігі.
Матэрыялы для арганізацыі выставы былі прадастаўлены самой бібліятэкай і некаторымі прыватнымі калекцыянерамі.
Даслаць каментар