Фанаты “Нёмана” правялі жоўта-зялёны марш (фота)

Сёння ў Гродна гуляюць “Нёман” (Гродна) і “Віцебск” (Віцебск). У падтрымку сваёй каманды гродзенскія фанаты зладзілі гучнае шэсце ад Савецкай плошчы да стадыёна.

Каля 100 маладых людзей у жоўта-зялёных шаліках скандавалі “Толькі “Нёман”! Толькі Гродно!” і гучна пляскалі ў далоні. Арганізаванай калонай у суправаджэнні міліцыянтаў фанаты рушылі па цэнтральных вуліцах горада.

Размаўляць з нешматлікімі журналістамі арганізатары маршу адмаўляліся. Напярэдадні на сваім сайце яны парэкамендавалі “пазбягаць даваць інтэрв’ю СМІ”, каб не дапусціць ператварэння маршу фанацкай падтрымкі ў палітычную акцыю.








 
 

Даслаць каментар









captcha image

Пакуль няма каментароў.

AПОШНІЯ НАВІНЫ

 
ЖЫВЫ ЭФІР:

Слухайце жывы эфір на плэеры, які вам пасуе


Даведка >>