У Гомелі з'явіўся маньяк?

У адным з мікрараёнаў Гомеля пачасціліся выпадкі нападаў на маладых дзяўчат. Напады адбываюцца, як правіла, у пад'ездах шматпавярховікаў. Нібыта здарылася ўжо некалькі інцыдэнтаў з згвалтаваннем і два з іх скончыліся смерцю, паведамляе сайт gorodgomel.by.

Сайт сцвярджае, што неафіцыйна праваахоўныя органы пацвердзілі гэтыя чуткі. Як распавядаюць мясцовыя жыхары,  міліцыя ў цяперашні час актыўна займаецца дактыласкапіяй і фатаграфуе мужчын, якія пражываюць у мікрараёне Сельмаш.

Апроч гэтага  сцвярджаюць, што маньяк пакідае ў  раны сваіх ахвяр  стужачкі.  Кажуць, што гэта для таго, каб смерць была дакладнай: спачатку ён гвалтуе, пасля робіць глыбокія парэзы нажом, а потым кладзе ў раны стужачкі.


 
 

Даслаць каментар









captcha image

Пакуль няма каментароў.

AПОШНІЯ НАВІНЫ

 
ЖЫВЫ ЭФІР:

Слухайце жывы эфір на плэеры, які вам пасуе


Даведка >>