У Гродне закладуць традыцыю калядных кірмашоў

Ладзіць штогадовыя святы кшталту вядомага кірмаша ў Дрэздэне збіраецца адзін з мясцовых агратурыстычных комплексаў.

Першы кірмаш пройдзе з 18 снежня па 8 студзеня ў "Гарадзенскім маёнтку "Каробчыцы", які належыць мясцоваму мясакамбінату. На гэты час сядзіба ператворыцца ў суцэльны "Горад майстроў" і гандлёвыя шэрагі. Арганізатары падрыхтавалі калядную батлейку і  майстар-класы ад рамеснікаў. Для маленькіх наведвальнікаў кірмаша будзе працаваць "Чароўны горад" з атракцыёнамі.

У дзень адкрыцця кірмаша, 18 снежня, дасць майстар-клас вядомы музыка з Адэльска Мар’ян Скрамблевіч. Ён ўласнаручна стварае дудкі і жалейкі ды можа граць адначасова на некалькіх інструментах.


 
 

Даслаць каментар









captcha image

Пакуль няма каментароў.

AПОШНІЯ НАВІНЫ

 
ЖЫВЫ ЭФІР:

Слухайце жывы эфір на плэеры, які вам пасуе


Даведка >>