Прагляд па назвах выканаўцаў
А   B   C   D   E   F   G   H   I   J   K   L   M  
 
N   O   P   Q   R   S   T   U   V   W   X   Y   Z  

А   Б   В   Г   Д   Е   Ж   З   I   К   Л   М   Н   О
 
П   Р   С   Т   У   Ф   Х   Ц   Ч   Ш   Э   Ю   Я
 
Image 47161
Testamentum Terrae “Angleza”

2011-01-24 17:18:22, Маша Калеснікава


Калі ты – прыхільнік дуды, жалейкі, рыцараў і прыўкрасных дам – табе неабходна набыць альбом гурта Testamentum Terrae “Angleza”.

Калі ж цябе раздражняюць гукі дуды і ты спакойна ставішся да рыцараў - альбом гурта Testamentum Terrae “Angleza” можна і не слухаць, альбо праслухаць для агульнага развіцця!

У альбом увайшло 11 кампазіцый і рэмікс на выдатнейшы твор пласцінкі – песню “Па саду, па саду”. Варта адзначыць, што матэрыял Testamentum Terrae збольшага арыентаваны на фальклорныя мелодыі ў адрозненні ад гераічнага гарадскога эпасу, уласцівага рыцару беларускай дуды – гурту “Стары Ольса”. Ну як тут яго не прыгадаць! “Angleza” Testamentum Terrae больш лірычная, часам сумная, як беларуская жаночая журба ў старажытных песнях.

 

Апроч так званай жаночай лірыкі - пранікнёна выкананых вакалісткамі гурта песень, ёсць месца на пласцінцы “Angleza” і мужчынскім гарачым песням, дзе суседнічаюць жарт і героіка, як, напрыклад, у “Гандзюленьцы”.

 

Песні на дыску гурта Testamentum Terrae “Angleza” змяняюцца рознахарактарнымі інструментальнымі нумарамі. Тут можна сустрэць вясёлага “Каваля” – таго самага, з “Палацу”.

 

Збольшага ў інструментальных кампазіцыях меладычную лінію вядзе дуда. Вядома, у Testamentum Terrae без дуды і не туды, і не сюды. Аднак часам яе навязлівы тэмбр робіцца прыемным і нават крыху пяшчотным. Як у аднайменнай назве альбома кампазіцыі.

 

Увогуле, альбом пакідае ўражанне прадуманай, адказна зробленай і правільна выбудаванай працы. У межах стылю. Аднак ёсць у ім надзея – рэмікс на вышэй узгаданую “Па саду, па саду”. Такі нясмелы крок на шырэйшую дарогу, такі дотык да будучыні. Вельмі ўдалы дотык. І крок. Хочацца непрадказальнасці і смеласці. Не ўсе межы маюць мытню:)

 


Testamentum Terrae “Angleza” - 0 (mp3, 0MB)


Testamentum Terrae “Angleza” - 1 (mp3, 0MB)


Testamentum Terrae “Angleza” - 2 (mp3, 0MB)


Testamentum Terrae “Angleza” - 3 (mp3, 0MB)


Testamentum Terrae “Angleza” - 4 (mp3, 0MB)

 
ЖЫВЫ ЭФІР:

Слухайце жывы эфір на плэеры, які вам пасуе


Даведка >>
 

Фэст "Рок-кола" пераязджае ў Лагойск

Арганізатары БАСоў не баяцца, што маючы шэнген, гледачы праедуць міма

Куллінковіч з'явіцца на экране ў вобразе міліцыянта і бамжа

Змяняюцца правілы міжнароднага конкурсу песні «Еўрабачанне»

 
-->