Image 47204

У Гомелі падвялі вынікі развіцця рок-індустрыі горада 

28-га студзеня ў Гомелі ў клубе "Plaza" адбудзецца прэзентацыя складанкі "Центр тяжести - 5", якая пазіцыянуецца як вынік развіцця рок-індустрыі горада за 2010 год.

Нягледзячы на назву, дыск сабраў не толькі метал-гурты, якімі славіцца Гомель. Па словах куратара праекта Змітра Аўчыннікава, на дыск трапілі прадстаўнікі ўсіх рок-напрамкаў, а іх вартасць вызначалася прадстаўнікамі творчага аб'яднання "Рок-цэнтр".

Зміцер Аўчыннікаў: "У прынцыпе, мы не абмяжоўвалі колькасць удзельнікаў, бо дыск мультымедыйны, і ў гэтым годзе ў нас удзельнічае 40 калектываў. Мы не абмяжоўваліся і ў стылёвым напрамку: у нас ёсць гурт "SayNo", які грае праамерыканскі рок, гурт "Phisical Presence", які да металу мае малое дачыненне. То бок папсы адкрытай вы там не сустрэнеце, але заціскаць сябе ў рамкі скажам death-metal ці trash-а мы нават не спрабавалі".

Прадстаўнікі "Рок-цэнтра" не ставілі абмежаванняў і на ўзрост гуртоў. Галоўнае, каб была добрая якасць запісу песні. Праўда, назваць самыя маладыя калектывы, якія трапілі на складанку Зміцер не здолеў, маўляў іх там вельмі шмат і адразу вызначыцца з "самымі" вельмі складана. Але адзначыў, што на канцэртнай прэзентацыі "зялёныя" калектывы выступаць не будуць.


Зміцер Аўчыннікаў: "На прэзентацыі будзе "зэ бэст" складанкі. Гэта будзе гурт "Gods Tower", гурт "Inaera", які замяняе "Rasta", ну і калектывы, якія ўжо паспелі сябе неяк зарэкамендаваць. Адкрыта маладыя, "зялёныя" гурты наўрад ці там можна будзе пабачыць. Карацей, лепшае на наш погляд".

У адрозненні ад агульнабеларускіх рок-вынікаў – "Рок-каранацыі", ці магілёўскай – "Mogilev Music Awards", гомельскі "Рок-цэнтр" ніякіх "статуэтак" раздаваць не будзе.

Зміцер Аўчыннікаў: "Гэта будзе проста канцэрт, бо няма мэты зрабіць конкурс. То бок мы ад такой савецкай спадчыны хацелі б адысці, каб гэта была нармальная здаровая канкурэнцыя, і абіраў усё ж слухач".

Варта адзначыць, што дыскі "Центр тяжести - 5" пакуль яшчэ не даехалі да Гомеля. Цяпер яны друкуюцца ў Маскве. Але Зміцер запэўніў, што дыскі хутка з'явіцца ў музычных крамах краіны.

Зміцер Аўчыннікаў: "Наклад цяпер у Маскве. У кожным выпадку ён з'явіцца і будзе прадавацца ў крамах. Думаю, што незалежна ад нашага жадання, ён з'явіцца ў інтэрнэце. Зараз супрацьстаяць сацыяльным сеткам практычна немагчыма, але мы да гэтага нармальна ставімся".

Дададзім, што за дзень да прэзентацыі 27 студзеня ў піўным рэстаране "Жыгулі" адбудзецца, так бы мовіць Pre-Party – выступ гуртоў "Koda G9", "The Staples", "SayNo" а таксама першае праслухоўванне дыска "Центр тяжести - 5". Квіткі на Pre-Party каштуюць 10 тысяч, а непасрэдна на прэзентацыю складанкі – ад 15 да 30 тысяч. Апроч "Gods Tower" і "Inaera" чакаюцца выступы гуртоў "Ivorygod", "Satrian", "ZV!K", "Stormhold", "Maricona", "Generation Core", "Physical Presence", "Brown Velvet" і "Wind".

На складанку трапілі:

01 - Satarian - "Сон"
02 - Gods Tower - Heroes Die Young
03 - Brown Velvet - On My Way
04 - Inaera - Eyes Open Wide
05 - Insane to South From Heaven - "Признайся"
06 - ZV!K - "Прости"
07 - Ivorygod - Time to Play (Another Anthem)
08 - TT'34 - "Амеба"
09 - Glofira - "Вирус"
10 - Distortion - Ready to Explode
11 - Atom's - "Реалити шоу"
12 - Defline - Cold Chamber
13 - Inversize - A Spit in the Face of Civilization (feat. Ivorygod)
14 - Strain feat. Florny - "Суицид"
15 - Wind - "Тишина"
16 - Koda G9 - Song №4
17 - Physical Presence - Without You
18 - Dead Scream - "Смертный час"
19 - Stormhold - Our Blood
20 - Khemeth - Relative Humanity
21 - My Horror Memories - "Сомнения в самом себе"
22 - Feather of Fate - Bloody Lips
23 - Generation Core - Superhero
24 - T7T - Harsh March
25 - Stillborn - "Мертворожденный"
26 - The Staples - "Ненормальный"
27 - SayNo - My Own Life Style
28 - Кarramba! - "Сопротивляйся"
29 - Snowblind - "Разрушай свой мир"
30 - Vein of Hate - Psydevastation
31 - Divided - Duality Own Elimination
32 - Fabiant - Secret Threat
33 - Dagmathe - 1613
34 - Bajsan - M.N.S.K. (feat. Bigi from Ivorygod)
35 - Insight - In Agony We Trust
36 - Deadly Burn - "Мой путь"
37 - Virtus - "Выстрел"
38 - Maricona - "Мир превратился в грязь без идей"
39 - VS[RIP] - "Кен Кизи"
40 - "Контур" - "Загнанный зверь"
41 - Zilly Monk - Guitar Hero


У Гомелі падвялі вынікі развіцця рок-індустрыі горада - 0 (mp3, 1MB)


 
 

Даслаць каментар









captcha image

Пакуль няма каментароў.

AПОШНІЯ НАВІНЫ

 
ЖЫВЫ ЭФІР:

Слухайце жывы эфір на плэеры, які вам пасуе


Даведка >>
 
Хіт-ліст

Dog Days Are Over

Florence and The Machine

Undisclosed Desires

Muse

Sing

My Chemical Romance

Closer To The Edge

30 Seconds To Mars

Maybe

Sick Puppies

Waiting For The End

Linkin Park

Tighten Up

The Black Keys

Animal

Neon Trees

Shake Me Down

Cage The Elephant

 

euroradio.fm@gmail.com

Можаш пісаць прама сюды:

Імя:
Мэйл:
Табе слова: