Image 47350

Культавы беларускі гурт Rouble Zone уз’яднаецца і сыграе канцэрт у Мінску 

А пасля выступу музыкі плануюць запісаць новы альбом на лонданскай студыі Abbey Road.

8 сакавіка ў мінскім клубе "Coyote" адбудзецца ўз'яднальны канцэрт культавага беларускага гурта Rouble Zone. Гэта будзе першы выступ калектыву на Радзіме за апошнія 14 гадоў. Гурт збярэцца амаль у "залатым" складзе. Толькі бубнача заменіць малады музыка Павал Бонга. Як распавёў лідар гурта Алег Мінакоў, вядомы па мянушцы Джагер, гэты канцэрт стане першым крокам да запісу новага падвойнага альбома.

Алег Мінакоў: "У мяне ёсць план выдаць падвойны альбом, і ў "вініле" таксама, каб была адна пласцінка электрычная, а друга акустычная. Адну зрабіць у стылі "раблзонаўскім" толькі больш мадэрнова, а другую бліжэй да джаза. Я жадаю адраджэння Rouble Zone, бо тыя думкі, якія я б хацеў ажыццявіць на наступным дыску, я, як музыка, сам проста не здолею "злабаць".

Алег дадаў, што зараз і з беларускага, і з бельгійскага боку ёсць людзі, зацікаўленыя ў выданні альбома. І калі мінскі выступ пакажа, што Rouble Zone рэальна здольны сабрацца і працаваць, то на гэта будуць і грошы. Тым больш, што планы на запіс у "Джагера" унашальныя.

Алег Мінакоў: "У мяне такая звычка, калі што-небудзь выпускаць, то гэта мусіць быць моцна, падзея нейкая мусіць быць. Няма жадання рабіць абы як, з малым бюджэтам. Увогуле ў мяне план такі: кіламетраў сто ад месца, дзе я жыву (у Бельгіі – ЕРБ), знаходзіцца студыя Abbey Road. Я хачу гэты альбом пісаць там. Таму, калі гэты рэюніян пройдзе добра, то, магчыма, будуць выдаткаваныя грошы на ажыццяўленне гэтай ідэі".

На канцэрце ў Мінску, магчыма, будуць выступаць сябры музыкі, гурт "Жнюв", але гэта пакуль недакладна. Алег прызнаўся, што з задавальненнем запрасіў бы на рэюніян усіх "генералаў айчыннага року", з якімі калісьці сябраваў Rouble Zone, але на дадзены момант ён нават не ўяўляе чым жыве Беларусь і тым больш музыкі. Нагадаем, што 14 гадоў таму Алег Мінакоў з'ехаў жыць у Бельгію, дзе шмат канцэртуе сольна і піша песні для іншых выканаўцаў. Дарэчы, у Мінск Алег вяртацца не збіраецца, і нават не задумваўся пра гэта.

Алег Мінакоў: "У мяне ў Бельгіі столькі праектаў і столькі спраў, што гэта зусім іншае жыццё. Калі параўноўваць шоў-бізнэс у Беларусі і тут, то тут ён у мяне вельмі дакладны, ён вельмі добра працуе. Я тут не магу спыніць нічога. У мяне ёсць кантракты, якія мяне звязваюць, а таму нават думкі такой ніколі не было".

Цікава, што апошні канцэрт Rouble Zone адбыўся таксама 8 сакавіка, толькі ў 1997 годзе, у хуткім часе пасля чаго Алег "Джагер" з'ехаў за мяжу.

Алег Мінакоў: "Апошні канцэрт быў. Так! 8-га сакавіка быў нейкі карпаратыўны канцэрт у нейкім клубе. Там была ўся бізнэс-тусоўка, усялякія людзі з тэлебачання, памятаю быў Ягор Хрусталёў. Я з'ехаў з Беларусі 18-га сакавіка, праз 10 дзён пасля гэтага канцэрта. Я яго добра памятаю, было неяк вельмі сумна і няўтульна".

Нагадаем, што гурт Rouble Zone з'явіўся ў сярэдзіне 90-х гадоў і меў сур'ёзны поспех на беларускай рок-сцэне. Алег Мінакоў ніколі не здымаў капялюш і цёмныя акуляры, спяваў выключна на англійскай мове голасам падобным на Джо Кокера, а жэстыкуляваў як Мік Джагер. Rouble Zone бясконца круцілі па БТ. У 1996 годзе гурт атрымаў на “Рок-каранацыі” тры “Рок-кароны”, у тым ліку і галоўную. Да гэтага часу песні Rouble Zone, запісаныя яшчэ 14 гадоў таму, рэгулярна гучаць у эфірах беларускіх радыёстанцый.


Першае з'яўленне Rouble Zone на БТ



Фота: myspace.com


Культавы беларускі гурт Rouble Zone уз’яднаецца і сыграе канцэрт у Мінску - 0 (mp3, 1MB)


 
 

Даслаць каментар









captcha image

Пакуль няма каментароў.

AПОШНІЯ НАВІНЫ

 
ЖЫВЫ ЭФІР:

Слухайце жывы эфір на плэеры, які вам пасуе


Даведка >>
 
Хіт-ліст

Dog Days Are Over

Florence and The Machine

Undisclosed Desires

Muse

Sing

My Chemical Romance

Closer To The Edge

30 Seconds To Mars

Maybe

Sick Puppies

Waiting For The End

Linkin Park

Tighten Up

The Black Keys

Animal

Neon Trees

Shake Me Down

Cage The Elephant

 

euroradio.fm@gmail.com

Можаш пісаць прама сюды:

Імя:
Мэйл:
Табе слова: