Yellow Brick Road збіраюцца здзівіць Deep Purple і сябе
2011-02-01 16:28:39
У якасці разагрэву на свой мінскі канцэрт легендарныя "Deep Purple" запрасілі малады беларускі гурт Yellow Brick Road, які паставіў сабе мэту здзівіць брытанцаў.
Бас-гітарыст і мэнэджар Yellow Brick Road
Зміцер Хламаў сцвярджае, што галоўнае ў такіх пытаннях - жаданне:
"Мы
вельмі жадалі сыграць на разагрэве ў нашых куміраў дзяцінства. Мы
зрабілі прома-пакет, склалі заяву і ні на што не разлічвалі. А
мэнэджмент гурта разгледзеў заяву і зацвердзіў нас на разагрэў. Мы былі
проста ў шоку" .
Але ў сапраўдным шоку былі бацькі музыкаў, даведаўшыся, што іх дзеці будуць граць на адной сцэне з зоркамі іх маладосці.
Ў эфіры Еўрарадыё Зміцер адзначыў, што Yellow Brick Road сваім выступам намераны здзівіць не толькі Deep Purple але і сябе:
"Я
думаю, выступ будзе такі, Deep Purple -style. Магчыма, у нас будуць
нейкія дадатковыя музыкі. Мы хочам здзівіць сябе і здзівіць Deep
Purple".
Наступныя ў спісе Yellow Brick Road - Led zeppelin, The White Stripes, Wolfmother і, па словах басіста гурта, спіс можна працягваць бясконца.
Варта адзначыць, што гурт Yellow Brick Road
утварыўся ў 2009 годзе. За час свайго існавання музыкі адыгралі больш за
80 канцэртаў у Беларусі, Расіі, Эстоніі, Латвіі, Літве, Польшчы, Чэхіі і
Германіі і выпусцілі 2 альбомы.
Нагадаем, канцэрт Deep Purple у Мінску адбудзецца 27 сакавіка.
Даслаць каментар