Гэтым разам удзел бралі маладыя прадстаўнікі цяжкой сцэны, лепшымі з якіх, паводле галасавання наведвальнікаў, сталі
"Mechanical Heart" і
"Marie Chante Quelle Elle Telephone". Нагадаю, што ў паўфіналах фестывалю даволі цікавы падыход да галасавання: пасля выступу гурта гледачы, калі ім спадабаўся калектыў, падымаюць рукі, колькасць якіх са сцэны падлічваюць арганізатары. І калі падчас першага паўфіналу, ні ў каго не ўзнікла прэтэнзій да такога падліку, то цяпер наконт аб'ектыўнасці з’явіліся пытанні.
Справа ў тым, што наведвальнікі сыходзілі адразу пасля выступу іх улюбёнага калектыву, а таму бліжэй да канца мерапрыемства ў зале амаль не засталося людзей. Але па словах арганізатара
Змітра Хламава, ніякіх ільгот для апошніх гуртоў падчас падліку не рабілася.
Зміцер Хламаў: "Фестываль праводзіцца ва ўсіх 25 краінах па адной сістэме, і мы яе не маем права змяняць. Тут вельмі шмат вырашае лёсаванне, вельмі не шанцуе першаму і апошняму гуртам. І зноў жа хачу сказаць, што мы робім рассылкі для ўсіх удзельнікаў Emergenza, дзе пішам, маўляў, калі ласка папярэдзьце сваіх прыхільнікаў, каб яны прыходзілі на першы гурт і заставаліся да апошняга. Бо толькі гэта гарантуе максімальную колькасць галасоў і перамогу".
Выступ "Mechanical Heart"
"Слэм" пад аднаго з пераможцаў другога паўфінала Emergenza
Зміцер дадаў, што з боку арганізатараў усё, што было абяцана, зроблена. Музыкі выступаюць на лепшай канцэртнай пляцоўцы, з лепшым абсталяваннем, а сам фестываль актыўна рэкламуецца.
Гурт "Marie Chante Quelle Elle Telephone"
Галасаванне за другога пераможцу
У прынцыпе, калі казаць шчыра, то натоўп пачаў разыходзіцца падчас выступу гурта
"Phase Shift" - маладых, амбіцыйных хлопцаў, тэкст першай песні якіх выклікаў жартаўлівыя каментары з усіх бакоў залі. Сказаць, што ў музыкаў нізкі прафесійны ўзровень нельга, проста дзякуючы сваёй маладосці і адпаведных тэкстаў песень, яны не ўспрымаліся сур'ёзна. Праўда, варта падзякаваць іх прыхільнікам, відавочна, аднагодкам, яны засталіся да самага канца паўфіналу.
Цікава, што некаторыя музыкі, якія не ўдзельнічаюць у фестывалі, але ходзяць паглядзець на калектывы, таксама не дачакаліся канца. Напрыклад, гітарыст гурта
"Петля Пристрастия" Іван Сялішчаў, які прысутнічаў на абодвух паўфіналах, сышоў з канцэрта вельмі хутка, палічыўшы, што ўзровень выступоўцаў вельмі нізкі.
Гурт Weesp
Варта адзначыць, што танцпол ніколі канчаткова не пусцеў
Іван Сялішчаў: "Першы паўфінал быў значна больш вясёлы, чым другі. Хоць бы таму, што былі больш рознабаковыя гурты. Ну, і ўзровень выканаўцаў першага дня быў больш высокі, ва ўсялякім выпадку мне так падалося, але я ж прапусціў палову гуртоў, якія выступалі ў другім паўфінале".
3t.On
А вось гітарыст і басіст гурта
"Жнюв" Аляксандр Семянюк і
Зміцер Якута, засталіся да канца мерапрыемства і нават абралі сваіх фаварытаў.
Музыкі "Жнюв":
"Першы дзень быў проста "выбух мозга". Старпёры, паслухайце што грае моладзь, вы зразумееце, што ўсё дарма! Ім на "Рок-кароны",
на ўсе тэлебачанні прамая дарога. Другі дзень. Я люблю цяжкую музыку,
але ў мяне вушы балелі. Насамрэч, тут таксама шмат адкрыццяў. Напрыклад,
першая каманда грала складаны джаз, змяшаны з корам (першымі выступаў гурт
Kusudama - заўв.
Еўрарадыё)
.
Прыемна, але непадрыхтаваны слухач можа стаць у тупік. Мы за яго
прагаласавалі, але пакуль не зразумелі яго. На нашу думку, у фінал
мусілі выйсці магілёўскія хлопцы "3t.On". Ну, а другое і трэцяе месца нашага ўласнага хіт-параду займаюць "Weesp" і "Клан" - прафесійна, прыгожа, клёва, дакладна, мясіста!".
Гурт Клан
Самыя сумленныя наведвальнікі засталіся да канца
Дададзім, што сам гурт
"Жнюв" выступіць на фестывалі
Emergenza ў трэцім паўфінале, які пройдзе 9 лютага ў тым жа "
Рэактары". Таксама змагацца за выхад у фінал будуць гурты
"Karavan",
"Sang Sattawood",
"Open Space",
"The Fraiz",
"Tesaurus" і
"Lavatrina".
Квіткі каштуюць ад 10 да 20 тысяч.
Імёны пераможцаў слухалі ўжо адзінкі
Даведка "Еўрарадыё": Emergenza - гэта музычны марафон, які праходзіць у больш чым 20 краінах свету: сотні тысяч музыкаў на тысячах канцэртаў граюць жывую музыку. Гэта найбуйнейшы міжнародны музычны фэст для пачынаючых і паўпрафесійных гуртоў. Фэст праходзіць ва ўсіх найбуйнейшых гарадах заходняй Еўропы і Паўночнай Амерыкі. Удзел у ім могуць узяць гурты любой стылістычнай скіраванасці, якія выконваюць як свае ўласныя творы, так і каверы.
Фота: Gluctim
Даслаць каментар