Па словах
Ігара, першапачаткова ідэя серыі фотаздымкаў
"Жывыя людзі" пачыналася з жадання рабіць "жывыя" кадры, без фоташопу, рэтушы і г.д.
Ігар Ганжа: "Не ведаю як вы, а асабіста я стаміўся ад таго, што медыйная прастора запоўненая добра адрэтушаванымі і добра пафарбаванымі “трупікамі”. Іх ставяць у вызначаныя позы, ім малюць вызначаны выраз твару, іх здымаюць, але яны абсалютна “здохлыя”, на жаль. Мне падаецца, што людзі вартыя нечага большага, чым проста быць прадстаўленымі на карцінках у выглядзе добра выглядаючага трупа".
Паводле
Ганжы, другі сэнс
"Жывых людзей" – гэта прынцып, па якім адбіраліся ўдзельнікі для фотавыставы.
"Жывыя людзі" – гэта персанажы, якія актыўна ўплываюць на навакольную рэчаіснаць, займаюцца сваёй справай прафеісійна і робяць жыццё вакол сябе яскравым і цікавым, то бок – жывым!
Ігар Ганжа: "Таму, зразумела, і героямі гэтых здымкаў павінны быць людзі жывыя, якія робяць жыццё вакол сябе больш жывым і лепшым". У фотавыставу ўвайшло
28 партрэтаў. Але, са словаў арт-дырэктара галерэі
"Ў" Ганны Чытасердавай, праект можа атрымаць працяг, бо частка запланаваных "герояў" для
"Жывых людзей" не змагла паўдзельнічаць у здымках.
Да пачатку супрацы з героямі выставы, аўтар быў асабіста знаёмы толькі з двума яе ўдзельнікамі –
Алякандрам Шэвялевічам і
Ўладзімірам Цэслерам. З астатнімі знаёміўся ўжо падчас працы. Месца для здымак кожны з удзельнікаў абіраў саматойна: гэта магла быць студыя, майстэрня, рэдакцыя, кватэра, любімы куточак горада – галоўнае, каб там было камфортна яго герою.
Ігар Ганжа: "Выбар менавіта такога месца зніжае час на папярэднюю падрыхтоўку і пераход ад проста размоваў да непасрэдна здымкаў. Гэта такое спалучэнне гутаркі і фотасесіі. Прычым у максімальна камфортных умовах: ніякіх асістэнтаў, ніякага грыму, святла. І вось падчас такой гутаркі і фіксаваліся мімічныя і пластычныя станы герояў".
Ігар Ганжа кажа, што ні адзін з удзельнікаў выставы не бачыў выніку гэтага супрацоўніцтва да яе адкрыцця.
Ігар Ганжа: "У гэтым, уласна кажучы, і быў сэнс! І я хацеў бы падзякаваць усіх удзельнікаў за тое, што яны даверылі мне гэты выбар. Хоць гэта, канешне ж, пэўная рызыка для іх".Адборам здымкаў непасрэдна для выставы займался
Ганна Шпакава - фотарэдактар з
Масквы і суаўтар
Ігара Ганжы. Як распавёў сам фатограф,
Ганну прынцыпова не знаёмілі з героямі выставы, каб адбор фотаздымкаў адбываўся максімальна аб’ектыўна. Да таго ж, абраныя здымкі павінны былі складаць звязаную, цэласную карціну, а не проста быць адпаведнымі па-асобку.
Ігар Ганжа: "Я няўхільна трапляю пад абаянне гэтых людзей: і творчае, і чалавечае. Яны рэальна ўсе цудоўныя! Таму мне цяжка было б не палюбіць нейкую працу ці аддзяліць яскравыя сімпатыі і сваё стаўленне да карцінкі, як да карцінкі, а не як да чалавека". Па выніку макоўскай і мінскай прэзентацый
"Жывых людзей" Ігар Ганжа плануе выпусціць кнігу. Да таго ж аўтар збіраецца ажыццявіць пряцяг выставы з украінскімі і грузінскімі героямі. Кожны фотаздымак па заканчэнні выставы будзе падараваны яе герою.
Пакуль жа да
Ігара не звярталіся жадаючыя мець "дублікат" фотаздымка, але
"…я не выключаю такой магчымасці. Таму, калі вам спадабалася нейкая праца, звяртайцеся – абмяркуем!" – смяецца
Ігар Ганжа.
Выстава
"Жывыя людзі. Мінск" працягнецца да
26 лютага.
Фота: Цімафей Скібенка
Даслаць каментар