П.Якубовіч ачоліў грамадскі каардынацыйны савет у сферы масавай інфармацыі


Урад Беларусі зацвердзіў склад грамадскага каардынацыйнага савета ў сферы масавай інфармацыі. Яго старшынём прызначаны галоўны рэдактар газеты "Советская Белоруссия" Павел Якубовіч, сакратаром - кансультант юрыдычнага аддзела прававога ўпраўлення Міністэрства інфармацыі Вікторыя Мялешка.

Прадстаўнікі незалежных СМІ ў савет не патрапілі.

Савет створаны ў адпаведнасці з законам "Аб сродках масавай інфармацыі", прынятым у ліпені 2008 года. Як вынікае з пастановы Саўміна, савет з'яўляецца "грамадскім кансультацыйным і каардынацыйным органам і ствараецца ў мэтах рэалізацыі і абароны канстытуцыйных правоў грамадзян на свабоду атрымання і распаўсюджвання інфармацыі".

Асноўнымі задачамі грамадскага савета з'яўляюцца: каардынацыя ўзаемадзеяння органаў дзяржкіравання, грамадскіх аб'яднанняў і іншых арганізацый, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць у сферы масавай інфармацыі; забеспячэнне "правільнага прымянення закона аб СМІ і іншага заканадаўства ў сферы масавай інфармацыі"; "разгляд спрэчных пытанняў, што ўзнікаюць пры прымяненні закона аб СМІ".

Грамадскі савет мае права даваць ацэнку аб наяўнасці ці адсутнасціў ў прадукцыі СМІ парушэнняў закона, уносіць прапановы ў Міністэрства інфармацыі аб удасканаленні заканадаўства аб СМІ ды інш.

БелаПАН


 
 

Даслаць каментар









captcha image

Пакуль няма каментароў.

AПОШНІЯ НАВІНЫ

18:47Полацкімі маладафронтаўцамі зацікавіліся міліцыянты

17:25Мужчыну, якога пад Мазыром збіў цеплавоз, адправілі ў медвыцвярэзнік

17:17Беларускія камуністы не будуць сварыцца з-за помніка Леніну

16:37"Газету Слонімскую" чакаюць у судзе 10 лістапада

15:41Помнік гета ўсталявалі ў Магілёве, але надпіс давядзецца перарабіць (фота)

15:3090% беларускіх кампаній адчуваюць наступствы сусветнага фінансавага крызісу

15:02Брэсцкі гарвыканкам пачаў збор сродкаў на помнік у гонар 1000-годдзя горада

14:13Прадстаўнікі амбасадаў краін Еўрасаюза сёння наведалі Курапаты

13:57Барысаўскі БАТЭ заробіць у Лізе чэмпіёнаў як мінімум 6 мільёнаў еўра

13:46Беларусь не адмаўляецца ад пашырэння супрацоўніцтва з NATO

13:11Ствараецца грамадская ініцыятыва "Астравецкая атамная - гэта злачынства"

12:45Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Барака Абаму толькі сёння

12:20Апазіцыянеры "штурмавалі" ў Мінску будынкі МУС і генпракуратуры

11:59Сяргей Касціцын хоча выйграць Кубак Стэнлі і прывезці яго ў Беларусь

11:17"Газпром" збіраецца кампенсаваць страты за кошт Беларусі і Ўкраіны

10:59Хакейная зборная Беларусі не здолела перамагчы каманду Даніі

10:51Беларусы зарабляюць на спекуляцыі доларам ва Ўкраіне

10:26Апазіцыя правядзе ў Мінску несанкцыянаваную акцыю супраць "чорнага спісу"

10:15Літоўскі прэм'ер заклікаў знізіць кошт шэнгенскіх візаў для беларусаў

 
ЖЫВЫ ЭФІР:

Слухайце жывы эфір на плэеры, які вам пасуе


Даведка >>