Брэсцкі гарвыканкам пачаў збор сродкаў на помнік у гонар 1000-годдзя горада

Аддзел ідэалагічнай працы Брэсцкага гарвыканкама налета мае адчыніць помнік падзеі, якая будзе адзначацца праз адзінаццаць гадоў - 1000-годдзю горада. Упершыню Берасьце было згаданае ў Іпацьеўскім летапісе пад 1019 годам.

Грошы на помнік ужо збіраюць: адкрыты дабрачынны рахунак у банку, інфармацыяй поўняцца афіцыйныя СМІ, у горадзе распаўсюджаныя рэкламкі.

Кіраўнічка ідэялагічнага аддзела Ала Старыкевіч так патлумачыла прычыну ўстаноўкі помніка за дзесяцігоддзе да юбілею: "Чаму за 10 гадоў да юбілею? Бо якраз ідзе рэканструкцыя цэнтральнай часткі горада, і што - потым перарабляць? Больш важна, што помнік будзе народны, бо даюць на яго грошы ўсе".

Галоўны архітэктар Брэста Алег Ляшук паведаміў, што каштарыс яшчэ не гатовы, і назваў прыблізны кошт помніка: блізу 4 млрд. беларускіх рублёў.

Як стала вядома карэспандэнту “Еўрарадыё”, грошы актыўна збіраюць у калектывах прадпрыемстваў і ўстановаў.


 
 

Даслаць каментар









captcha image

Пакуль няма каментароў.

AПОШНІЯ НАВІНЫ

18:47Полацкімі маладафронтаўцамі зацікавіліся міліцыянты

17:25Мужчыну, якога пад Мазыром збіў цеплавоз, адправілі ў медвыцвярэзнік

17:17Беларускія камуністы не будуць сварыцца з-за помніка Леніну

16:37"Газету Слонімскую" чакаюць у судзе 10 лістапада

15:41Помнік гета ўсталявалі ў Магілёве, але надпіс давядзецца перарабіць (фота)

15:3090% беларускіх кампаній адчуваюць наступствы сусветнага фінансавага крызісу

14:40П.Якубовіч ачоліў грамадскі каардынацыйны савет у сферы масавай інфармацыі

14:13Прадстаўнікі амбасадаў краін Еўрасаюза сёння наведалі Курапаты

13:57Барысаўскі БАТЭ заробіць у Лізе чэмпіёнаў як мінімум 6 мільёнаў еўра

13:46Беларусь не адмаўляецца ад пашырэння супрацоўніцтва з NATO

13:11Ствараецца грамадская ініцыятыва "Астравецкая атамная - гэта злачынства"

12:45Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Барака Абаму толькі сёння

12:20Апазіцыянеры "штурмавалі" ў Мінску будынкі МУС і генпракуратуры

11:59Сяргей Касціцын хоча выйграць Кубак Стэнлі і прывезці яго ў Беларусь

11:17"Газпром" збіраецца кампенсаваць страты за кошт Беларусі і Ўкраіны

10:59Хакейная зборная Беларусі не здолела перамагчы каманду Даніі

10:51Беларусы зарабляюць на спекуляцыі доларам ва Ўкраіне

10:26Апазіцыя правядзе ў Мінску несанкцыянаваную акцыю супраць "чорнага спісу"

10:15Літоўскі прэм'ер заклікаў знізіць кошт шэнгенскіх візаў для беларусаў

 
ЖЫВЫ ЭФІР:

Слухайце жывы эфір на плэеры, які вам пасуе


Даведка >>