Беларускае трыа заняло 6-е месца на дзіцячым "Еўрабачанні-2008"


Канкурсанты з Беларусі занялі шостае месца на міжнародным дзіцячым конкурсе песні "Еўрабачанне-2008", які прайшоў 22 лістапада ў Лімасоле (Кіпр). Пераможцамі сталі выканаўцы з Грузіі, другое месца — у Ўкраіны, трэцяе — у Літвы.

Беларусь на дзіцячым "Еўрабачанні" сёлета прадстаўляла трыа ў складзе 12-гадовай Дар'і Надзінай, 11-гадовай Аліны Молаш і 12-гадовай Карыны Жуковіч з песняй "Сэрца Беларусі". Удзельніцы трыа перамаглі ў нацыянальным дзіцячым конкурсе "Песня для Еўрабачання". Даша, Аліна і Карына — выхаванкі Святланы Стацэнка, заслужанай дзяячкі культуры Беларусі, мастацкай кіраўнічкі Нацыянальнага цэнтра музычных мастацтваў імя Ўладзіміра Мулявіна. Песню "Сэрца Беларусі" напісала Дар'я Надзіна.


Сёлета ў дзіцячым "Еўрабачанні" ўзялі ўдзел выканаўцы з 15 краін: Арменіі, Беларусі, Бельгіі, Балгарыі, Грэцыі, Грузіі, Кіпра, Літвы, Македоніі, Мальты, Нідэрланд, Расіі, Румыніі, Сербіі і Ўкраіны. Пераможца вызначыўся па выніках галасавання краін-удзельніц конкурсу — яно складалася з падрахункаў галасавання тэлегледачоў і журы ў суадносінах 50 на 50. Найвышэйшы бал — 12 — Беларусі не паставіла ні адна з краін, па 10 балаў далі Расія і Бельгія. Беларускія гледачы і журы далі 12 балаў расійскаму канкурсанту.

Канкурсанты з Беларусі двойчы станавіліся пераможцамі дзіцячага "Еўрабачання". На конкурсе 2007 года першае месца заваяваў менскі школьнік Аляксей Жыгалкович, на "Еўрабачанні-2005" — Ксенія Сітнік з Мазыра. На "Еўрабачанні-2006" беларускі канкурсант, жыхар Мазыра Андрэй Кунец заняў другое месца.
БелаПАН


 
 

Даслаць каментар









captcha image

Пакуль няма каментароў.

AПОШНІЯ НАВІНЫ

17:00Кандыдат у прэзідэнты ад дэмсіл Беларусі павінен быць адзін

16:53Беларусь возьме ўдзел у пасяджэннях СНД, ЕўрАзЭС і АДКБ у Расіі

16:48Пракуратура праверыць абставіны разбурэння свірна ў Янавічах Клецкага раён

16:41У Віцебску маладыя будуць пачынаць сямейнае жыцце у дзіцячым доме

13:3524 лістапада будзе абвешчана, ці дасць МВФ крэдыт Беларусі

12:27Заяву аб змене Дабравешчанскага касцёлу прокуратура "адфутболіла"

12:17У Мінску ўрачыста адкрылася фотавыстава, прысвечаная Галадамору ва Ўкраіне

11:54У Мінску пройдзе акцыя ДАІ "Пешаход! Парушыў — адкажы"

11:44За 2008 г. аб'ём пампавання нафты скараціўся на 5,4%

11:40На Барысаўшчыне пройдзе жалобная цырымонія па жаўнерах Напалеона

11:26Заробак за 9 месяцаў 2008 г. вырас на 9,2%, паведамляе Белстат

11:20Кожная 4-я жанчына, якая перарвала першую цяжарнасць, застаецца бясплоднай

11:15У 2008 г. ДАІ Гомеля затрымала больш за 1.700 п'яных кіроўцаў

 
ЖЫВЫ ЭФІР:

Слухайце жывы эфір на плэеры, які вам пасуе


Даведка >>