У Магілёве ў Дняпры ўтапіліся двое чацвёртакласнікаў


Двое вучняў чацвёртага класа ўтапіліся ў Магілёве ў раёне аўтамабільнага моста праз Днепр. Па словах відавочцаў, дзеці гулялі на лёдзе і праваліліся ў ваду.

Адзін з іх патануў адразу, другі праз хвіліну быў зацягнуты пад лёд плынню. Здарэнне адбылося 23 лютага. Вадалазы працягвалі пошукі да вечара і аднавілі іх сёння. Шырыня Дняпра ў гэтым месцы складае 70 метраў, глыбіня каля берага 2,5 метра.

БЕЛТА



 
 

Даслаць каментар









captcha image

Пакуль няма каментароў.

AПОШНІЯ НАВІНЫ

 
ЖЫВЫ ЭФІР:

Слухайце жывы эфір на плэеры, які вам пасуе


Даведка >>