Дырэкцыя па рэканструкцыі плошчы Незалежнасці збанкрутавала


У гаспадарчым судзе Мінску распачатая справа пра банкруцтва ўнітарнага прадпрыемства "Дырэкцыя па рэканструкцыі плошчы Незалежнасці".

Асноўным крэдыторам прадпрыемства з'яўляецца гарадская падатковая інспекцыя. Дырэкцыя мае абавязкі перад бюджэтам Мінску ў памеры больш за 1 млрд рублёў.

Камунальнае ўнітарнае прадпрыемства "Дырэкцыя па рэканструкцыі плошчы Незалежнасці" было заснаванае Мінгарвыканкамам для кіраўніцтва будаўнічымі працамі на плошчы. Яны вяліся з 2004-га па 2006 год. Асноўным аб'ектам стала будаўніцтва падземнага грамадска-гандлёвага цэнтра "Сталіца" плошчай каля 103 тысяч квадратных метраў. Акрамя гэтага, былі пабудаваныя падземныя пераходы, падземны паркінг, колерамузычны фантан і праведзена добраўпарадкаванне тэрыторыі. Паводле праектна-каштарыснай дакументацыі, кошт праекту рэканструкцыі пляца склаў звыш 225 млрд рублёў.

БелаПАН


 
 

Даслаць каментар









captcha image

Пакуль няма каментароў.

AПОШНІЯ НАВІНЫ

18:40Поўны тэкст заключэнняў Савета Еўрасаюза па Беларусі, прынятых у Бруселі

18:27Пётр Ялфімаў выступіць у паўфінале "Еўрабачання-2009" чацвёртым

17:52Маці затрыманай Уладлены Функ не дазволілі спаткацца з дачкой

17:50Вясковец збіў суседа малатком — і сеў за краты на 6 гадоў

17:23Беларусь у студзені гандлявала са 127 краінамі

17:17Юрый Шаўцоў: Працягненне мараторыя на санкцыі — перамога Мінску

17:11У Баранавічах футбольны трэнер працаваў за 150 тысяч рублёў на месяц

16:51Памежнікі: Звольненыя з працы людзі спрабуюць зарабляць кантрабандай

16:27На мяжы з Украінай кантрабандысты згубілі 15 цюкоў трыкатажу

16:22Талонная сістэма ў беларускіх паліклініках адмяняцца не будзе

15:33Пракуратура праверыць бяспеку на гарналыжнай трасе ў Сілічах

15:24Еўрасаюз падоўжыць палітыку супрацы з беларускімі ўладамі

15:17Кошт вады без лічыльніка для сям'і з трох чалавек павялічыцца на 30 тысяч

14:38Антыкрызісную платформу АДС пададуць у Грамадска-кансультацыйны савет

13:28За танаванае шкло кіроўцам пагражае штраф у памеры 700 тысяч рублёў

13:17Дзень бабра ў Бабруйску адмяняецца

12:53У Ветцы галоўны бухгалтар скрала дзевяць тон асфальту

12:41Вязні фашысцкіх канцлагераў падаюць у ААН пазоў супраць беларускіх уладаў

12:25Беларусы адправяцца ў Аўстрыю на чэмпіянат па запуску папяровых самалётаў

 
ЖЫВЫ ЭФІР:

Слухайце жывы эфір на плэеры, які вам пасуе


Даведка >>