У Бабруйску практыкуюць культ Бабра (фота)

Еўрарадыё прагулялася па Бабруйску ад бабра да бабра і адзначыла: пагалоўе гэтага звярка значна вырасла. Асабліва ўразіў плюшавы бабёр па мянушцы Бульбашык.

Бабёр – асабліва цяпер, у год Чырвонага Бабра паводле зараастрыйскага календара  –стаў сімвалам і візітоўкай горада. Выявы звярка можна сустрэць паўсюль: у шапіках, на металічных агароджах, у дварах, на чыгуначнных  пераездах, у крамах.

Галоўны Бабёр горада, што каля Цэнтральнага кірмаша, карыстаецца папулярнасцю з дня свайго з’яўлення: яму паціраюць бронзавую лапку, ланцужок гадзінніка, нос (каб вадзіліся грошы), і “тое самае месца” (пераважна дзяўчаты, каб з мужам было ўсё ў парадку). Каля бабра бесперапынку шчоўкаюць здымачы,  ходзяць зацікаўленыя госці горада.

Яшчэ  адзін бронзавы бабёр стаіць непадалек – каля “Тракціра”. Ён дакладная копія таго, што ўсталяваны ў Маскве ў Бабруйскім дворыку.

Дарэчы, у Бабруйску, пакуль неафіцыйна, адбыўся Дзень Бабра. Энтузіясты сабраліся ля рэчкі Бярэзіна і  зладзілі колькі конкурсаў і шпацыр па цікавых месцах горада.

Толькі што жывых баброў у Бярэзіне пакуль малавата, але рыбакі кажуць, што часцей і часцей можна на раннім золку заўважыць Яго, дакладней, ягоныя вушы, што вытыркаюцца над роўняддзю ракі.



Бабёр Бульбашык. Магчыма, недзе ў Расіі прадаецца Мядзьведзь Маскалік, ва Ўкраіне - Курачка Хахлушка, а ў Польшчы - Шпачок Пшэк...



Галоўны Бабёр.



Бабёр ля Тракціра.



Драўляны ягамосць.



Яшчэ парачка драўляных...



І яшчэ адзін.



Парцалянавы франт.



На ходніку.



Навагодні бабёр.



І парканавы.

Здымкі аўтара.


 
 

Даслаць каментар









captcha image

Пакуль няма каментароў.

AПОШНІЯ НАВІНЫ

 
ЖЫВЫ ЭФІР:

Слухайце жывы эфір на плэеры, які вам пасуе


Даведка >>