У Беларусі працуе міграцыйная місія Еўрасаюза

7 верасня ў Мінск прыбыла 16-асабовая дэлегацыя Еўрасаюза. Яе мэта — абмеркаваць з беларускімі прадстаўнікамі пытанні і праблемы міграцыі. Гэта першая падобная еўрапейска-беларуская сустрэча, паведаміла Еўрарадыё старшыня місіі дырэктар Дэпартамента па міграцыі і бежанстве Міністэрства юстыцыі Швецыі Эва Окэрман-Бэр’е.

Эва Окэрман-Бэр’е: “Галоўная мэта місіі — наладзіць першы кантакт з рознымі бакамі, якія займаюцца міграцыяй і пытаннямі бежанства ў Беларусі. Таму мы збіраемся сустрэцца з афіцыйным урадам, прадстаўнікамі Міністэрства замежных спраў, Міністэрства працы і сацыяльнай аховы, але таксама з міжнароднымі арганізацыямі і прадстаўнікамі няўрадавых арганізацый”.

Візіт працягнецца да 10 верасня. Цягам трох дзён дэлегацыя Еўрасаюза сустрэнецца з прадстаўнікамі беларускага Чырвонага Крыжа і Арганізацыі маладых хрысціянскіх жанчын, а таксама наведае цэнтр трэніроўкі сабак на мяжы з Літвой.

Дэлегаты ЕС абмяркуюць з усімі зацікаўленымі бакамі міграцыйныю палітыку ў нашай краіне і падзеляцца досведам у гэтай галіне, каб працягнуць дыялог у будучыні. Раней падобныя місіі Еўрасаюза наведалі Грузію і Арменію.


 
 

Даслаць каментар









captcha image

Пакуль няма каментароў.

AПОШНІЯ НАВІНЫ

18:42Спектакль "Чайка" мінскія акторы пакажуць "у лесе, на палянцы"

18:39За жнівень у Мінску выселілі гаспадароў з трох кватэраў

18:13"Што?Дзе? Калі?" не прызнае незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асетыі

17:32Меліта Станюта паказала найлепшы вынік у практыкаваннях са скакалкай

17:14У Баранавічах варажбіткі абабралі жанчыну па новым сцэнары

17:10Парк у Оршы, пабудаваны на Дажынкі, прызнаны небяспечным для дзяцей

15:49У Баранавічах злодзеі за ноч здолелі вывезці 21 бетонную пліту

15:46У гомельскіх абменніках скончыліся беларускія рублі (фота)

15:15Блізкія баранавіцкіх лётчыкаў наведалі іх магілы на 9 дзень

15:07Экс-старшыня Мінгарвыканкама: Пасля вайны Мінск збіраліся перанесці

14:57На тэатральным фэсце "Белая вежа" ўпершыню паказалі новы жанр — саўндраму

14:52Украінскі "Нацыянальны Альянс" прывітаў абранне Янукевіча старшынём БНФ

14:37Янукевіч: У апошнія гады БНФ не меў ніякага курсу, быў проста дрэйф

14:31"Газпром" чакае беларускія грошы да канца года

14:25Партыя БНФ застаецца ў АДС, але не выбірае адзінага кандыдата ў прэзідэнты

14:29Больш за 70% палескіх глебаў церпяць ад эрозіі

13:52Юшчанка абвінаваціў Расію ў дэстабілізацыі становішча ў Крыме

13:49Кіраўнік МЗС Славакіі: Дыялог ЕС і Беларусі ідзе на ўмовах Мінску

13:13За год у 30-тысячным Мастоўскім раёне паменела на 343 вучні

 
ЖЫВЫ ЭФІР:

Слухайце жывы эфір на плэеры, які вам пасуе


Даведка >>