МВФ вылучыў Беларусі $448,7 млн у рамках спецыяльнага размеркавання SDR


Міжнародны валютны фонд вылучыў Беларусі $448,7 млн у рамках спецыяльнага размеркавання распісак спецыяльных правоў запазычання (SDR). Пра гэта "Інтэрфаксу" паведаміла пастаянная прадстаўніца МВФ у Беларусі Наталля Калядзіна.

Па яе словах, МВФ выпусціў SDR у эквіваленце на $250 млрд і размеркаваў у адпаведнасці з квотамі паміж усімі краінамі-удзельніцамі. Доля Беларусі склала $448,7 млн. Гэтыя сродкі прадстаўленыя па-за праграмай stand-by.

У выніку, па звестках Нацбанка, золатавалютныя рэзервы Беларусі ў вызначэнні МВФ на 1 верасня 2009 года склалі $3470,4 млн (а не $3021,7 млн, як паведамлялася раней) пры$3161,9 млн на 1 жніўня.

Золатавалютныя рэзервы ў нацыянальным вызначэнні на 1 верасня склалі $3929,9 млн (раней лічылася $3481,2 млн) пры $3621,6 млн на 1 жніўня.

SDR размяркоўваюцца сярод дзяржаваў — чальцоў МВФ, якія з'яўляюцца ўдзельнікамі Дэпартамента спецыяльных правоў запазычання прапарцыйна іх наяўным квотам у фондзе Квоты ж, у сваю чаргу, грунтуюцца на адноснай долі дзяржаваў у сусветнай эканоміцы. 


 
 

Даслаць каментар









captcha image

Пакуль няма каментароў.

AПОШНІЯ НАВІНЫ

17:03Юра Дземідовіч выступіць падчас візіту ў Беларусь патрыярха Кірыла

16:48Персанальныя звесткі ўдзельніка перапісу мусяць абараняцца 75 гадоў

16:29Дачка генерала Чаргінца стала палкоўнікам памежных войскаў

16:09Су-27 разбіўся праз эканомію на паліве?

15:52Маладафронтавец Скрабец не разумее, чаму ён невыязны

14:53Сяброў Партыі БНФ выжываюць з рагачоўскага заводу

14:23Афіцыйны Мінск пагадзіўся на ўдзел апазіцыі ў паседжаннях ПАСЕ

14:07ЗША ўводзяць аплату за ўезд еўрапейцаў у краіну

14:03Беларускія гімнасткі выйгралі золата і срэбра на турніры Віталя Шчэрбы

13:47Камісарка гандлю ЕС: купляючы праз інтэрнэт, вы пераплочваеце

13:44У Клецкім раёне курэц-трэцякласнік спаліў 400 тон саломы

13:23Інтэлектуалы Ўкраіны просяць абараніць іх краіну ад Расіі

13:08Нядбайных бацькоў у Мінску адправяць працаваць на могілкі і сметнікі

13:03Школьнікі будуць здаваць залік па Правілах дарожнага руху

12:55Беларусь выступіла супраць тэрытарыяльнай цэласнасці Грузіі

12:31На Піншчыне знішчылі дзве з паловай тоны канапель

12:05Мінскае "Дынама" стартуе ў чэмпіянаце КХЛ

12:01Чэмпіёнкі Беларусі па гандболе прайгралі чэмпіёнкам Літвы

11:39Імя новага кіраўніка Офіса АБСЕ ў Мінску пакуль невядомае

 
ЖЫВЫ ЭФІР:

Слухайце жывы эфір на плэеры, які вам пасуе


Даведка >>