Польшча заклапочаная беларуска-расійскімі вучэннямі “Захад-2009”


Маштабныя ваенныя вучэнні побач з польскай мяжой – гэта палітычны сігнал Крамля. З такой заявай выступіў міністр абароны Польшчы Богдан Кліх, піша “Gazeta Wyborcza”.

Паводле яго слоў, сігналы, якія пасылае Расія, неадназначныя. “З аднаго боку расійскія палітыкі прапаноўваюць Польшчы дыялог, з іншага боку запрашаюць на манеўры, якія з'яўляюцца дэманстрацыяй сілы”.

Прадстаўнікі Польшчы будуць назіраць за манеўрамі 29 верасня, калі на вучэнні прыбудуць Аляксандр Лукашэнка і прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў.

Як адзначае выданне, сёлетнія беларуска-расійскія вучэнні з'яўляюцца самымі маштабнымі з 1997 года.

Сцэнар вучэнняў прадугледжвае напад сіл НАТА з Захаду і наступ сіл “саюзнай дзяржавы”.

“Такой вялікай канцэнтрацыі войскаў Беларусі і Расіі ля польскай мяжы яшчэ не было. 12 тысяч салдат, танкі, бронетранспарцёры, самалёты і караблі спрабуюць задушыць польскае паўстанне ў Гродне. Гэта не жарт. Такі сцэнар манеўраў адпрацоўваюць два войскі”, — перадрукоўвае радкі з польскай газеты Dziennik сайт “МЫ”.


 
 

Даслаць каментар









captcha image

Пакуль няма каментароў.

AПОШНІЯ НАВІНЫ

18:02За год беларусаў стала менш на 13 тысяч чалавек

17:51Патрыярх Кірыл: Нацыянальнае будаўніцтва немагчымае без удзелу царквы

17:45Адзіны мытны тарыф Мытнага саюза пачне дзейнічаць 1 студзеня 2010 года

17:43Саміт “Вялікай дваццаткі” заменіць “Вялікую васьмёрку”

16:41У апошнія дні верасня ў Беларусі значна пахаладае

16:24У Шчучынскім раёне пустуюць больш за 4 тысячы дамоў

16:17Зімой за двухпакаёвую кватэру давядзецца плаціць па 163 тысячы рублёў

15:44Каб падтрымаць зборную Беларусі ў Лондане, фанаты заплацяць па 1100 долараў

14:48З пачатку года за няплату жылля выселілі 84 сям'і, 45 з іх — на вуліцу

14:35Гаварцова і Пучак выйшлі ў паўфінал парнага разраду турніру ў Ташкенце

14:02Амбасадар Чэхіі: Беларусь будзе ў Еўрасаюзе

13:58Польская пракуратура закрыла справу аб бойцы беларускіх футбалістаў

12:59Вольга Гаварцова выйшла ў паўфінал тэніснага турніру ў Ташкенце

12:41Дзецям дазволілі выязджаць за мяжу з адным з бацькоў без дазволу другога

12:21Жанчына ўпала з восьмага паверху на балкон да суседзяў

12:00Фанаты з 5-й раніцы займалі чаргу за білетамі на матч БАТЭ-Эвертан (Фота)

11:39Супраць Юрыя Лявонава спынілі крымінальную справу

11:00Польскія ўлады папрасілі прабачэння ў беларускіх футбалістаў

10:17Каля Дзяржынска перакрылі трасу Мінск-Брэст, сёння там прызямляцца самалёты

 
ЖЫВЫ ЭФІР:

Слухайце жывы эфір на плэеры, які вам пасуе


Даведка >>